Лета-лецейка…

Шэраг забаўляльных мерапрыемстваў для дзецей прайшло ў мінулыя выхадныя ў клубных установах Пружаншчыны.

Так, у Мураўскім сельскім Доме культуры адбыліся гульнявая праграма “Гуляй, весяліся, танцуй!”, вечар танцаў для дзяцей і майстар-клас “Рыхтуемся да школы”. Рабяты здолелі не толькі адпачыць і пагарэзіць, але і правясці час з карысцю – сваімі руакамі яны змайстравалі індывідуальныя настольныя арганайзеры для канцылярскіх прадметаў.

Не забываць аб карыснай арганізацыі адпачынку прапанавалі ў Роўбіцкім сельскім Доме культуры. Разам пагуляць і аднавіць сілы хлопчыкі і дзяўчынкі прыйшлі на гульнявую праграму “Вясёлыя канікулы”.

Экалагічная віктарына для дзяцей і падлеткаў “За міласцю да прыроды» прайшла ў Слабудскім сельскім Доме культуры. Таксама наведвальнікі ўстановы маглі пазнаёміцца з выставай вырабаў удзельнікаў гуртка “Сувенір”.

Шарашоўскі цэнтр культуры і вольнага часу правёў маладзёжны квэст “У пошуках скарбу”. Рабяты з задавальненнме разгадвалі загадкі, рэбусы і заданні.

13 жніўня ў вёсцы Белы Лясок прайшоў вялікі канцэрт “Сэрцу мілы куточак”. У ім прынялі ўдзел калектывы і салісты Шарашоўскага цэнтра культуры і вольнага часу.

У Вялікаселькім сельскім Доме культуры была арганізавана выстава “Вяртанне да крыніц”, прысвечаная Году гістарычнай памяці.

Добавить комментарий