Лаўрэаты прэстыжных конкурсаў

Нядаўна былі падведзены вынікі II Міжнароднага конкурсу-фестывалю ў галіне культуры «GIobaI Asia-2024» (Масква – Пекін). Гэты праект рэалізуецца ў рамках распараджэння Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі пры падтрымцы Міністэрства культуры Расіі і дзяржаўнага партала «PROКультура». У конкурсе паспяхова паўдзельнічалі вучні Новазасімавіцкай дзіцячай школы мастацтваў. Лаўрэатамі I cтупені сталі: у намінацыі «інструментальнае выканальніцтва (скрыпка)» – Кірыл Літвінчук і Дар’я Кот, «інструментальныя ансамблі (узрост 11 – 12 год)» – скрыпічны ансамбль «Экспромт» у складзе Дар’і Кот і Ксеніі Клім. Да выдатнага выступлення рабят падрыхтавалі настаўнік Дзіна  Алегаўна Сідарава і канцэртмайстар Таццяна Пятроўна Яўстраценка.

Таксама вучні школы вызначыліся на X Міжнародным фестывалі-конкурсе «Новыя вяршыні-2024» (г.Мінск). Лаўрэатам I ступені стала Соф’я Завіжэнец (домра) (настаўнік Наталля Уладзіміраўна Младзёнава, канцэртмайстар Лілія Мікалаеўна Філімовіч), Лаўрэтамі ІІ ступені – Ганна Валюшка (фортэпіяна) (настаўнік Т.П.Яўстраценка) і Дар’я Кот (скрыпка) (настаўнік Д.А.Сідарава).

Поспех садзейнічаў вучням Новазасімавіцкай дзіцячай школы мастацтваў і на Міжнародным конкурсе «Вясновыя таленты» (г.Масква). Дыпломамі Лаўрэатаў  I степені былі ўзнагароджаны юныя піяністкі Ганна Валюшка і Аляксандра Базыльян (настаўнік Т.П.Яўстраценка), дамрыстка Соф’я Завіжэнец (настаўнік Н.У.Младзёнава, канцэртмайстар Л.М.Філімовіч).

Віншуем рабят і іх педагогаў! Жадаем натхнення і дасягнення новых творчых вяршынь!

Добавить комментарий