Лаўрэат «Навагодняга феерверку»

У снежні 2023 года ў Лідскім дзяржаўным музычным каледжы адбыўся IV Адкрыты рэгіянальны фестываль-конкурс юных выканаўцаў «Навагодні феерверк». Нядаўна былі падведзены яго вынікі.

Фестываль-конкурс праводзіўся з мэтай выяўлення, падтрымкі і прафесійнай арыентацыі таленавітых юных выканаўцаў і творчых калектываў, развіцця іх творчых здольнасцей, павышэння ўзроўню выканальніцкага майстэрства.

Вучаніца Новазасімавіцкай дзіцячай школы мастацтваў Ганна Валюшка прыняла ўдзел у гэтым конкурсе і стала Лаўрэатам ІІІ ступені ў намінацыі «фартэпіяна» ў сярэдняй групе. Да выдатнага выступлення юную піяністку падрыхтавала настаўнік Т.П.Яўстраценка.

Віншуем! Жадаем новых творчых дасягненняў!

Добавить комментарий