«Культурны» ШАГ

27 красавіка ва ўсіх школах рэспублікі прайшлі мерапрыемствы ў рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта «Школа актыўнага грамадзяніна» (ШАГ). Падчас шматлікіх сустрэч абмяркоўвалася тэма «Гонар за Беларусть. Культура беларускага народа: традыцыі, спадчына, сучаснасць».

Спачатку старшакласнікам было расказана аб палітыцы дзяржавы ў галіне культуры, дасягненнях і перспектывах яе развіцця. А потым была звернута ўвага на яе рэалізацыю на тэрыторыі Пружаншчыны.

З дзейнасцю ўстаноў культуры на тэрыторыі нашага раёна, а таксама аховай гісторыка-культурных каштоўнасцяў і самых знакавых помніках матэрыяльнай і нематэрыяльнай спадчыны старшакласнікам расказалі галоўны спецыяліст аддзела культуры Пружанскага райвыканкама Наталія Пракаповіч, якая наведала сярэднюю школу № 5, і метадыст Пружанскай раённай цэнтралізаванай клубнай сістэмы Вольга Зінкевіч, якая сустрэлася з вучнямі сярэдняй школы № 3. Спецыялістамі была падрыхтанавана прэзентацыя, якая адлюстравала важныя аспекты іх выступленняў. У канцы сустрэчы прысутныя змаглі задаць пытанні і атрымаць на іх адказы.

Добавить комментарий