Крыніца натхнення і ведаў

24 сакавіка ў Пружанскай цэнтральнай раённай бібліятэцы імя М.Засіма адбылася літаратурна-духоўная вечарына “Жывая крыніца праваслаўнай кнігі”, прысвечаная Дню праваслаўнай кнігі. На мерапрыемстве ішла размова аб творах, якія даруюць чытачам хвіліны радасці і роздумаў. Аб гэтым гаварылі не толькі бібліятэкары, але і благачынны цэркваў раёна Міхаіл Носка. Яны звярнулі ўвагу на выхаванне духоўнасці з дапамогай сапраўдных кніг, якія служаць крыніцамі натхнення, умацавання веры, высокай маралі. Упрыгожыла вечарыну выступленне хору храма святога благавернага князя Аляксандра Неўскага.

Для наведвальнікаў прашкольнага лагера, які працуе ў сярэдняй школе № 4, у цэнтральнай раённай бібліятэцы імя М.Засіма прайшла пазнавальна-гульнявая праграма “Пароль адважных – 101”.

Аб спартыўных дасягненнях Рэспублікі Беларусь, развіцці спорту ў Брэсцкай вобласці і Пружанскім раёне ішла размова на сустрэчы у бібляітэцы імя М.Засіма, якую наведалі вучні Пружанскага дзяржаўнага аграрна-тэхнічнага каледжа.

Добавить комментарий