Конкурс «TUTTI» прынёс поспех

28 мая ў г.Бяроза прайшоў І міжнародны конкурс дзіцячых інструментальных ансамбляў «TUTTI», у якім прынялі ўдзел калектывы з Пружаншчыны.

Ансамбль дамрыстаў «Радужные нотки» Ліноўскай дзіцячай школы мастацтваў (кіраўнік М.У.Пстыга, канцэртмайстар Г.І.Малясава) і ансамбль трубачоў дзіцячай школы мастацтваў імя Р.Р.Шырмы г.Пружаны (кіраўнік Д.А.Ляўчук, канцэртмайстар Т.У.Герэль) сталі Лаўрэатамі ІІІ-й ступені ў сваіх намінацыях.

Жадаем калектывам новых творчых поспехаў!

Добавить комментарий