Клуб «Teens-фармат» запрасіў на Дзень святога Валянціна

12 лютага ў танцавальнай зале Пружанскага гарадскога Палаца культуры прайшла танцавальна-забаўляльная праграма «О любви», прысвечаная Дню закаханых, якую падрыхтавалі ўдзельнікі ўзорнага клуба «Teens-фармат».

У мерапрыемстве прынялі ўдзел усе жадаючыя, у тым ліку дзве пары юнакоў і дзяўчат, якія сталі непасрэднымі ўдзельнікамі конкурснай параграмы, а астатнія падзяліліся на групы іх падтрымкі.

Сярод заданняў для канкурсантаў былі самыя разнастайныя: адказаць на нестандартныя пытанні, жэстамі запрасіць на спатканне, зашпіліць гузікі ў рукавіцах, на хуткасць пачысціць апельсіны, пазнаць песні, зашыфраваныя ў малюнках, выканаць розныя па стылі танцы і інш.

У выніку напружанай барацьбы ў конкурсе перамагла пара ў складзе Вольгі Качанавай і Арцёма Пятраня, якія атрымалі званні “Міс Валянціна” і “Містэр Валянцін”.

Усім прысутным добры настрой таксама падаравалі сольныя выканаўцы Дар’я Аляксейчык («Teens-фармат»,) Ксенія Шчыпанава і Ангеліна Шумская (узорная эстрадная студыя “Меладзін”), а таксама ўзорны ансамбль эстраднага танца “Рубікон”.

Мерапрыемства завяршылася дыскатэкай.

Добавить комментарий