Класіка … і не толькі

У канцэртнай зале дзяржаўнай установы адукацыі “Шарашоўская дзіцячая школа мастацтваў” 22 сакавіка адбыўся канцэрт “Класіка … і не толькі”, падрыхтаваны струнным квартэтам камернага аркестра Брэсцкай абласной філармоніі.

Выступленне выдатнага калектыву прафесійных музыкантаў наведалі жыхары гарадскога пасёлка, прадстаўнікі працоўных калектываў, вучні мясцовай сярэдняй школы і дзіцячай школы мастацтваў. Для іх прагучала папулярная класічная музыка, творы з кінафільмаў і эстрадныя кампазіцыі.

Канцэртная праграма ў Шарашове была арганізавана ў рамках фестывалю “Майстры мастацтваў – працаўнікам вёскі”.

Добавить комментарий