Кастрычніцкія віншаванні

Пачатак кастрычніка заўсёды вызначаецца шэрагам прафесійных свят і памятных дат.

Работнікі клубных устаноў Пружаншчыны ў гэтыя дні павіншавалі заслужаных людзей сталага ўзросту, якія жывуць у розных населеных пунктах, прымеркаваўшы свае падарункі да Міжнароднага дня пажылых людзей. Сярод ушанаваных было многа педагогаў, таму што ў першую нядзелю кастрычніка адзначаецца Дзень настаўніка.

У госці да грамадзян “залатога” ўзросту з цёплымі словамі і канцэртнымі нумарамі наведаліся работнікі Мокраўскага і Мураўскага сельскіх Домоў культуры, Роўбіцкага, Рудніцкага, Старавольскага, Сухопальскага і Шаняўскога сельскіх клубаў-бібліятэк, Шарашоўскага цэнтра культуры і вольнага часу.

Напярэдадні Дня работнікаў культуры, які будзе святкавацца ў другую нядзелю кастрычніка, свой юбілей адзначыў Аляксандр Іванавіч Бондар, які шмат гадоў працаваў у кінавідэасетцы раёна, а зараз знаходзіцца на заслужаным адпачынку. Да яго завітаў аўтаклуб і вакальны гурт “Забава”. У гонар юбіляра прагучалі шчырыя віншаванні і добрыя песні, быў уручаны падарунак ад прафсаюзнай арганізацыі.

Добавить комментарий