Карысныя канікулы ў бібліятэках

У рамках акцыі “Карысныя канікулы” і Тыдня дзіцячай кнігі бібліятэкі Пружаншчыны прапанавалі школьнікам наведаць розныя мерапрыемствы.

Мураўская сельская бібліятэка правяла гісторыка-патрыятычную гадзіну “Хатынь – белая вёска”, прымеркаваную да 80-годдзя з дня хатынскай трагедыі.  Дзеці даведаліся аб жудасным лёсе жыхароў вёскі – бязвінных ахвяр фашызму.

Урок памяці каля пахавання ахвяр вайны ў в.Краснае для малодшых школьнікаў правяла Кляпацкая сельская бібліятка. Дзеці ўшанавалі памяць землякоў, знішчаных нямецкімі акупантамі 17 ліпеня 1942 г., і ўсіх загінуўшых мірных жыхароў.

Старшакласнікам Параслянскай сярэдняй школы Новазасімавіцкая сельская бібліятэка прапанавала паўдзельнічаць у гісторыка-патрыятычнай гульні “Радзіма мая – Беларусь». Рабяты прадэманстравалі веды па Айчыннай гісторыі, беларускай паэзіі і фальклоры, сімволіцы і інш.

Праваслаўны ўрок-разважанне “Дабро і зло. Міласэрнасць і гуманнасць” прайшоў у Мокраўскай сельскай бібліятэцы з удзелам святара храма святых апосталаў Пятра і Паўла Аляксандра Сеня.

Ружанская гарпасялковая бібліятэка сумесна з цэнтрам культуры і вольнага часу правялі гадзіну духоўнасці “Храм маёй душы”, на якой прыстунічаў настаяцель ружанскага храма Аляксандр Сень. Да Міжнароднага дня птушак бібліятэка зладзіла для вучняў сярэдняй школы квэст-гульню “Кніга – скарбніца мудрасці”. Дзеці выконвалі разнастайныя пазнавальныя заданні. Таксама вясенняй тэме была прысвечана бібліятэчная інфармацыйная гадзіна для дзяцей “Веснікі радасці і вясны”.

Літаратурна-пазнавальную гадзіну “Прыйшла прыгажуня вясна” ў Пружанская раённай дзіцячай бібліятэцы імя А.Лось наведалі вучні гарадскіх сярэдніх школ № 1 і № 4. Хлопчыкі і дзяўчынкі даведаліся аб прыкметах вясны, вясновых святах, з’явах прыроды, пазнаёміліся з кнігай І.С.Сакалова-Мікітова “Год у лесе”. А для трэццякласнікаў сярэдняй школы № 4 адбыліся літаратурныя пасядзелкі “Сустрэча з часопісам “Мурзилка”.

У Пружанскай гарадской бібліятэцы для ўдзельнікаў клуба “Лесавік” прайшоў экалагічны лабірынт “Рабятам аб зверанятах”.

Вучні Ліноўскай сярэдняй школы падчас канікул завіталі ў сельскую бібліятэку на мультымедыйную гульню “Многа кніг я розных ведаю”. Рабяты паспаборнічалі ў веданні літаратуры для школьнікаў. Напрыканцы яны атрымалі памяткі “Як працаваць з кнігай”.

Шарашоўская гарпасялковая бібліятэка запрасіла ўдзельнікаў клуба “КИВИС” на пазнавальную гульню “Беларуская казка – розуму падказка”.

Добавить комментарий