Карысны тыдзень

Тыдзень дзіцячай кнігі супаў з прафілактычнай акцыяй “Карысныя канікулы”.

У гэты час Кляпацкая сельская бібліятэка правяла для выхаванцаў дзіцячага сада літаратурную гасцеўню «Добры доктар Айбаліт». Рабяты паслухалі аповед аб творчасці дзіцячага пісьменніка  К.Чукоўскага, а потым адгадвалі загадкі па яго творах і знаёміліся з кнігамі пісьменніка, якія маюцца з бібліятэцы. Сумесна з сельскім Домам культуры бібліятэка правяла для моладзі інтэрактыўную гульню «Дзе логіка?», падчас якой юнакі і дзяўчаты прадэманстравалі свае веды, кемлівасць і знаходлівасць.

На гульнявую праграму «Птушыны калейдаскоп» запрасіла дашкольнікаў Калядзіцкая сельская бібліятэка. Дзеці замацавалі свае веды, паглядзелі прэзентацыю аб птушках года Беларусі і пазнаёміліся з адпаведнымі кнігамі. Сумесна з работнікамі Калядзіцкага сельскага Дома культуры бібліятэка наведала прышкольны лагер Хараўской сярэдняй школы. Для дзяцей розных ўзростаў былі праведзены: прэзентацыя да Міжнароднага дня птушак, віктарына па казках, гутарка «Асноўны закон дзяржавы», майстар-клас па маляванні.

У Ліноўскай сельскай бібліятэцы для прышкольнага лагера быў падрыхтаваны квэст-круіз «Падарожнічаем па Брэстчыне» да 85-годдзя з дня ўтварэння вобласці. Дзеці не толькі пазнаеміліся з цікавымі турстычнымі мясцінамі, але і вядомымі землякамі, а таксама разгадвалі рэбусы і крыжаванкі, адказвалі на пытанні віктарыны і збіралі букет з пажаданняў для роднага краю. Адзінаццацікласнікі прынялі ўдзел ва ўроку памяці  «Дарогамі спаленых весак» з цыклу «Не ўспамінаць, а помніць…», падчас якога ўзгадалі аб трагедыі вёскі Хатынь і іншых спаленых населеных пунктах, мемарыяльных месцах, паглядзелі кніжную паліцу «Звон Хатыні».

Добавить комментарий