Канстытуцыя маёй краіны

Так назывался гульня да 30-годдзя беларускай Канстытуцыі, якую ў дзень дзяржаўнага свята правялі для вучняў восьмага і дзесятага класаў Ружанскай сярэдняй школы імя Казіміра Марача супрацоўнікі Ружанскага палацавага комлексу роду Сапегаў.

Гульня складалася з чатырох блокаў, падчас якіх рабяты адказалі на пытанні па раздзелах Асноўнага Закона, уставілі прапушчаныя словы ў тэкст Дзяржаўнага гімна, успомнілі каляровую гаму Дзяржаўнага герба, сабралі тэматычныя пазлы. Завяршылася мерапрыемства агульнымі фота ў кутку дзяржаўнай сімволікі ўстановы адукацыі.

Рабяты атрымалі шмат станоўчых эмоцый, даведаліся новыя факты аб сімвалах Беларусі і замацавалі свае веды аб іх.

Мерапрыемства ў Ружанскай сярэдняй школе, якое правёў музей, садзейнічала патрыятычнаму і прававому выхаванню падрастаючага пакалення, фарміраванню актыўнай грамадзянскай пазіцыі моладзі.

Добавить комментарий