Канцэрт студыі эстраднага танца «Амелі»

19 і 20 красавіка 2024 года ў вялікай зале Пружанскага гарадскога Палаца культуры адбыліся канцэртныя праграмы пад назвай «Таму, хто танцуе, свеціць сонейка». Іх прадставіла публіцы студыя эстраднага танца «Амелі» пад кіраўніцтвам Алега Строка. Творчы дзіцячы калектыў на працягу апошніх гадоў плённа працуе ў Палацы культуры і карыстаецца заслужанай павагай і любоўю гледачоў.

Канцэрт быў насычаны разнастайнымі танцавальнымі нумарамі і кампазіцыямі, якія адлюстроўвалі шырокую палітру дзейнасці і шматгранную стылявую накіраванасць студыі.

У канцэрце таксама прынялі ўдзел салісты ўзорнай эстраднай студыі «Меладзін», якія арганічна дапоўнілі праграму сваімі музычнымі нумарамі.

Паглядзець канцэрт «Таму, хто танцуе, свеціць сонейка» можна па спасылцы

Добавить комментарий