Ізноў прыйшоў Вялікдзень

Ужо стала добрай традыцыяй Ліноўскай сельскай бібліятэкі і храма Узвіжання Крыжа Гасподняга ў в.Аранчыцы праводзіць на Вялікдзень сумеснае мерапрыемства. Не стаў выключэннем і гэты год.

Нягледзячы на не вельмі спрыяльнае надвор’е на двары праваслаўнага храма сабралася шмат дзяцей і дарослых. Яны з радасцю прынялі ўдзел у разнастайных гульнях, эстафетах, віктарынах. Разам з бібліятэкарамі і настаяцелем храма Аляксандрам Мялешкам жадаючыя праявілі сябе ў велікодных гульнях, а таксама змаглі паспрабаваць свае здольнасці ў якасці званароў.

Незабыўныя ўражанні, добры настрой і далучэнне да вялікага свята сталі сапраўдным падарункам для ўсіх удзельнікаў гэтага незвычайнага мерапрыемства.

Аматары павольнага адпачынку маглі бліжэй пазнаёміцца з традыцыямі хрысціянскага свята непасрэдна ў бібліятэцы, дзе была аформлена тэматычная паліца “Вялікі дзень, светлы дзень”.

Добавить комментарий