Ізноў пра палацык

21 лютага ў музеі-сядзібе “Пружанскі палацык” адбылася сустрэча “Спрадвечная родная мова…”, прымеркаваная да Міжнароднага дня роднай мовы.

Мерапрыемства наведалі навучэнцы дзяржаўнага аграрна-тэхнічнага каледжа. Падчас сустрэчы вядучая пазнаёміла прысутных з цікавымі фактамі пра беларускую мову, а затым прапанавала ім выканаць займальны тэст. Наведвальнікі музея прадэманстравалі свае веды і даведаліся шмат цікавага.

А 20 лютага дырэктары і галоўныя захавальнікі фондаў музея-сядзібы “Пружанскі палацык” і Ружанскага палацавага комплексу роду Сапегаў прынялі ўдзел у абласной выніковай нарадзе дзяржаўных музеяў Брэсцкай вобласці. Дарычы, на гэтым прадстаўнічым сходзе спецыялістаў музейнай справы была адзначана мэтанакіраваная праца Пружанскага палацыка па прэзентацыі ўстановы культуры ў сетцы Інтэрнэт.

Добавить комментарий