Імкнуцца да “Новых вяршынь”

У сакавіку 2024 г. адбыўся Х міжнародны фестываль мастацтваў “Новыя вяршыні” (г.Мінск). Яго арганізатарамі з’яўляліся Мінскі абласны драматычны тэатр, культурна-спартыўны цэнтр Мінскага аддзялення Беларускай чыгункі і Беларускі саюз музычных дзеячаў.

У конкурснай праграме фестывалю прыняла ўдзел вучаніца 5 класа фартэпіяна Ліноўскай дзіцячай школы мастацтваў Ганна Аістава. Яе выступленне было высока ацэнена журы – дзяўчына атрымала Дыплом ІІ ступені ў намінацыі “Інструментальная музыка (сола)” ва ўзроставай катэгорыі 12 – 14 год.

Віншуем Ганну Аіставу і яе настаўніка Галіну Іванаўну Малясаву з поспехам на фестывалі “Новыя вяршыні”!

Добавить комментарий