Іграй, гарэзлівы гармонік

У красавіку бягучага года ў г.Гродна праводзіўся I Міжнародны дыстанцыйны конкурс «Озорные гармоники». У ім прынялі ўдзел вучні дзіцячай школы мастацтваў імя Р.Р.Шырмы. Па выніках конкурсу юныя пружанскія музыканты аказаліся сярод пераможцаў і прызёраў.

Так, дыпломамі І ступені былі адзначаны вучні па класу баяна Ганна Кароль (5 клас, настаўнік Ж.Ф.Вахновіч) і Марыя Мікус (2 клас, настаўнік І.І.Антанюк).

Дыпломы ІІ ступені атрымалі вучні па класу баяна Ксенія Улезла (2 клас, настаўнік І.І.Антанюк), Сяргей Якутовіч (3 клас, В.М.Захаркіў) і ўзорны баянны аркестр «Імпрэс» (кіраўнік В.М.Захаркіў).

Дыпломы лаўрэатаў ІІІ ступені былі прысуджаны вучню па класу акардэона Максіму Лукашуку (3 клас, настаўнік В.В.Лысевіч) і ўзорнаму аркестру народных інструментаў «Скамарошына» (кіраўнік Л.А.Кавалевіч).

Добавить комментарий