Ідзем у бібліятэку

Штодня бібліятэкі не толькі абслугоўваюць чыточоў, але і праводзяць шмат мерапрыемстваў.

У Ліноўскай сельскай бібліятэцы для выхаванцаў дзіцячага ясляў-сада была падрыхтавана пазнавальная гадзіна «Нечаканы госць». Хлопчыкі і дзяўчынкі даведаліся аб Дне касманаўтыкі, першым касманаўце, і беларускіх пакаральніках Сусвету. А яшчэ рабяты сустрэліся з «іншапланецянінам», які страціў свой карабель. Каб дапамагчы госцю, рабятам было неабходна выканаць шэраг заданняў. Таксама дашкольнікі паглядзелі відэасюжэты аб палеце сабак ў космас, мультфільм і послухалі песеньку, пазнаеміліся з кніжнай паліцай «Да таямніц Сусвету».

На гадзіну здароўя «Вы нам не сястрычкі – шкодныя звычкі» ў Наваселкаўскую сельскую бібліятэку завіталі выхаванцы групы падоўжанага дня мясцовай сярэдняй школы.

Пружанская цэнтральная раенная бібліятэка імя М.Засіма запрасіла вучняў 7 «Б» класа сярэдняй школы № 1 на інтэрактыўную гульню «Катэгорыум», накіраваную на прафілактыку школьнага булінгу.

Да 80-годдзя вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў некалькі мерапрыемстваў падрыхтавала Пружанская раенная дзіцячая бібліятэка імя А.Лось. Вучні гімназіі і сярэдняй школы № 3 наведалі літаратурна-музычную кампазіцыю «Ваеннай песні нязгаснае святло».

Добавить комментарий