Годныя справы

Працягваецца месячнік па навядзенні парадку на зямлі. Работнікі культуры Пружаншчыны не толькі шчыруюць каля сваіх будынкаў, але і ўдзельнічаюць у іншых годных справах – добраўпарадкаванні пахаванняў Вялікай Айчыннай вайны і помнікаў ваеннай гісторыі.

Так, члены пярвічнай арганізацыі аддзела культуры райвыканкама рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Белая Русь» разам з работнікамі Сухопальскага сельвыканкама і Мураўскага сельскага Дома культуры правялі суботнік каля памятнага знака ў в.Папялёва – месцы, дзе 28 чэрвеня 1941 года па-геройску загінуў радавы Г.Кажэўнікаў.

Кляпацкі сельскі Дома культуры разам з сельскай бібліятэкай і дзіцячым садам навялі парадак на тэрыторыі пахавання ахвярам фашызму ў в.Краснае – прыбралі лісце, галлё і смецце.

Вычысцілі плітку і прыбралі тэрыторыю вакол помніка загінуўшым землякам калектывы Калядзіцкага сельскага Дома культуры і сельскай бібліятэкі.

Рудніцкі сельскі клуб-бібліятэка, як заўсёды, удзяліў шмат увагі добраўпарадкаванню воінскага пахавання ў аграгарадку.

Добавить комментарий