Год пачаўся з перамог  

З 9 па 12 студзеня 2024 года ў Брэсце праходзіў XVIII Рэспубліканскі калядны фестываль-конкурс “Мы разам”, араганізатарамі якога з’яўляюцца дзяржаўны абласны цэнтр маладзежнай творчасці і таварыства з дадатковай адказнасцю “Інтурсервіс” пры падтрымцы галоўнага ўпраўлення па адукацыі і упраўлення спорту і турызму аблвыканкама.

Фестываль сабраў больш за 700 рабят з розных рэгіёнаў Беларусі і Расійскай Федэрацыі. На гэтым прадстаўнічым конкурсе з вялікім поспехам выступілі вучні дзяржаўнай установы адукацыі “Ліноўская дзіцячая школа мастацтваў”, якія заявіліся ў намінацыі “Інструментальная творчасць”.

Так, у групе “ансамблі” Дыплом лаўрэата І ступені (сярэдняя група) атрымаў калектыў “Радужные нотки”, а Дыплом лаўрэата ІІ ступені (малодшая група) – ансамбль дамрыстаў “Надо же”. Да выдатнага выступлення гэтых юных музыкантаў падрыхтавалі настаўнік М.У.Пстыга і  канцэртмайстар Г.І.Малясава.

Дыпломамі лаўрэатаў ІІ ступені ў групе “фартэпіяна, сола, малодшая група” былі адзначаны вучаніцы Ганна Аістава, 5 клас (настаўнік Г.І.Малясава), і Ганна Нікітчык, 4 клас (настаўнік А.Я.Міклашэвіч).

Дыплом ІІ ступені ў групе “флейта, сола, сярэдняя група” быў уручаны вучаніцы 6 класа Сафіі Кушнер (настаўнік А.Я.Міклашэвіч).

Віншуем!!!

Добавить комментарий