Этнаканфесійныя зносіны – важны накірунак узаемадзеяння

27 – 28 студзеня 2022 года ў Брэсцкім аблвыканкаме адбыўся семінар для спецыялістаў у галіне этнаканфесійных адносін. Падчас сустрэчы былі абмеркаваны пытанні рэалізацыі нацыянальнай і рэлігійнай палітыкі ў Рэспубліцы Беларусь і Брэсцкай вобласці, а таксама асноўныя накірункі працы спецыялістаў, якія курыруюць дадзены напрамак работы.

Апасля тэарэтычнай часткі ўдзельнікі семінара бліжэй пазнаёміліся з дзейнасцю рэлігійных абшчын і нацыянальных арганізацый г.Брэста і Брэсцкага раёна – наведалі сінагогу і прынялі ўдзел у жалобным мітынгу каля помніка ахварам Халакосту ў абласным цэнтры, а таксама касцёл святой Троіцы, царкву Параскевы Пятніцы і Дом малітвы ў аг.Чарнаўчыцы.

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий