“Эстрадны MIХ” прайшоў у Пружанах

На працягу трох дзён з 27 па 29 мая 2022 года ў Пружанах праходзіў абласны фестываль сучаснага мастацтва “Эстрадны MIХ”, арганізатарамі якога з’яўляліся ўпраўленне культуры Брэсцкага аблвыканкама, Брэсцкі абласны грамадска-культурны цэнтр і Пружанскі райвыканкам.

У гэтым вялікім свяце мастацтва прынялі ўдзел каля 700 творчых людзей з усіх куткоў Брэсцкай вобласці. Гэта – ансамблі, студыі, арт-, поп-, рок-, фолк-гурты і асобныя выканаўцы эстраднай песні, ансамблі эстраднага, эстрадна-спартыўнага, сучаснага і бальнага танцаў, мажарэтнай харэаграфіі, цыркавыя калектывы і студыі, асобныя выканаўцы ўзгаданых жанравых накірункаў з устаноў культуры і ўстаноў адукацыі ў сферы культуры ў 5 узроставых групах (ад 7 да 40 год).

У рамках фестывалю таксама адбыўся конкурс эстрадна-джазавай музыкі “Пружанскі блюз”, у якім сваю творчасць прадставілі сольныя выканаўцы і аматарскія інструментальныя і вакальныя эстрадна-джазавыя калектывы.

Удзельнікі з Пружанскага раёна не засталіся без узнагарод.

Дыпломамі за выканальніцкае майстэрства і ўдзел у абласным фестывалі сучаснага мастацтва “Эстрадны MIХ” узнагароджаны:

— дыплом І ступені – народная арт-група “Родники” Пружанскага гарадскога Палаца культуры (паглядзець выступленне можна тут: https://ok.ru/video/4885301430928 );

— дыпломы ІІ ступені – Святлана Машкала і народны струнны ансамбль “ARCHI” Ліноўскага сельскага Дома культуры (падрабязней тут:   https://ok.ru/video/4885259684496 );

— дыпломы ІІІ ступені – Юрый Ліпіч з Кляпацкага сельскага Дома культуры (выступленне тут: https://ok.ru/video/4885289110160 ), Вольга Якімава – салістка народнага эстраднага аркестра “Біг-бэнд”;

— дыплом лаўрэата – народны эстрадны аркестр “Біг-бэнд” Пружанскага гарадскога Палаца культуры (падрабязней тут: https://ok.ru/video/4885274299024 ).

Віншуем!!! Чакаем новых творчых праектаў!

Добавить комментарий