Эстафета памяці працягваецца

Сведкамі трагічных і гераічных падзей Вялікай Айчыннай вайны на Пружаншчыне з’яўляюцца пахаванні воінаў і мірных жыхароў, якіх на нашай зямлі больш за паўсотні. Здаецца, што мы ўжо ведаем усе такія памятныя мясціны. Аднак, штогод адкрываюцца новыя звесткі аб мінулай вайне – выяўляюцца раней невядомыя магілы яе ахвяр.

Так, у 2019 годзе на ружанскіх могілках была знойдзена пахаванне радавога Івана Іванавіча Лобузава, 1919 года нараджэння. Надпіс на сціплым помніку сведчыў, што ён загінуў у баі 27 ліпеня 1941 года. Хутчэй за ўсё, аўтар, які размясціў гэту інфармацыю, мог памыліцца, і датай смерці чырвонаармейцы трэба лічыць 27 чэрвеня, калі на Ружаншчыне яшчэ маглі ісці адзінкавыя лакальныя баі з нямецкімі захопнікамі. Якая з гэтых дат праўдзівая, мы, напэўна, ужо не зможам даведацца. Дарэчы, звесткі аб гэтым чалавеку адсутнічаюць ў кнізе “Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Пружанскага раёна” і электронным абагульненным банку дадзеных “Мемарыял”. Такім чынам, дзякуючы пошукавай рабоце спецыялістаў аддзела культуры, удалося аднавіць раней невядомае імя воіна, які загінуў каля Ружан у пачатку Вялікай Айчыннай вайны.

Пахаванню радавога Лобузава быў прысвоены стаус воінскага і дзяржаўны рэгістрацыйны нумар 7892, пасля чаго магіла стала ахоўвацца дзяржавай. У ліпені 2021 года за кошт сродкаў, сабраных на раённым суботніку, быў устаноўлены новы помнік.

Добавить комментарий