Дзякуючы фонду Прэзідэнта рэстаўрацыя працягваецца

З 2008 года доўжыцца ўзнаўленне Ружанскага палацавага комплексу роду Сапегаў – старажытнейшага палаца на тэрыторыі Брэсцкай вобласці. Ужо адрэстаўраваны ўязная брама, усходні і заходні флігелі, у працэсе – усходні корпус.

Але Ружанскі палацавы комлекс уключае яшчэ шэраг архітэктурных аб’ектаў, якія патрабуюць увагі.

Дзякуючы фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы культуры і мастацтва ў бягучым годзе стала магчымым прафінансаваць работы на аб’екце  “Палацавы комплекс у г.п.Ружаны Пружанскага раёна. Кансервацыя з элементамі рэстаўрацыі фрагментаў галоўнага корпуса і аркад з вылучэннем чэргаў. Першая чарга – паўночна-ўсходняя аркада”.

Рэстаўрацыя працягваецца…

Добавить комментарий