Дзівосны кніжны свет

Насычаным на розныя справы быў Тыдзень дзіцячай кнігі ў бібліятэках Пружанскага раёна.

Пружанская гарадская бібліятэка правяла з вучнямі 2 – 3 класаў сярэдняй школы № 5 экалагічны ўрок “Яркія фарбы прыроды”. Таксама бібліятэка запрасіла рабят на гадзіну духоўнасці “Праз кнігі – да міру і згоды” з удзелам святара храма свяціцеля Мікалая Цудатворцы Вячаслава Левага. Упершыню гарадскую бібліятэку наведалі выхаванцы старэйшай групы дзіцячага сада № 3: для іх прайшла экскурсія па ўстанове і адбылося знаёмства з дзіцячымі газетамі і часопісамі.

У экалагічнай гульні “У царстве дзікай прыроды” паўдзельнічалі школьнікі ў Мураўскай сельскай бібліятэцы. Яны здзейснілі захапляльные пажарожжа ў свет жывёл і раслін, успомнілі правілы бяспекі ў лесе.

Падчас вясновых канікул Новазасімавіцкую сельскую бібліятэку наведалі вучні 2 класа Параслянскай сярэдняй школы і сацыяльна-педагагічнага цэнтра Пружанскага раёна. Для іх былі праведзены пазнавальныя гульні “Падарожжа па Беларусі», падчас якіх дзеці даведаліся шмат цікавых фактаў аб роднай краіне, адказнасці за парушэнне заканадаўства аб прыродзе.

Да юбілею Васіля Жуковіча Шарашоўская гарпасялковая бібліятэка падрыхтавала гульню-падарожжа “Свет дзівосны” па творах пісьменніка. Дзеці пазнаёміліся з біяграфіяй аўтара і яго кнігамі, якія маюцца ў фондзе бібліятэкі, гулялі ў “Літаратурную блытаніну”, разгадвалі загадкі, пазнавалі казкі па ўрыўку і інш.

Добавить комментарий