Дзіцячыя школы мастацтваў пачалі новы навучальны год

1 верасня ў Рэспубліцы Беларусь адзначылі Дзень ведаў.

Новы 2021 – 2022 навучальны год пачалі не толькі агульнаадукацыйныя школы, але і дзіцячыя школы мастацтваў.

Сёлета на Пружаншчыне каля 800 дзяцей і падлеткаў пераступілі парог 5 школ мастацтваў, якія працуюць у г.Пружаны, г.п.Ружаны, г.п.Шарашова, аг.Лінова і в.Новыя Засімавічы. Вучні маюць магчымасць набываць веды на музычным, харэаграфічным і мастацкім аддзяленнях. Навучанне ў гэтых установах дадатковай адукацыі будуць весці 80 педагогаў, у тым ліку 3 маладыя спецыялісты.

Учора ўсе дзіцячыя школы мастацтваў Пружанскага раёна правялі ўрачыстыя мерапрыемствы, прысвечаныя Дню ведаў і пачатку заняткаў.

Віншуем педагогаў, вучняў і іх бацькоў з пачаткам новага навучальнага года!

Поделиться новостью:

Добавить комментарий