Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі

Да Дня яднання народаў Беларусі і Расіі ў Пружанскай цэнтральнай раённай бібліятэцы імя М.Засіма адбылося ўрачыстае адкрыццё фотавыставы «Шматаблічная Расія» – праекта Рускага геаграфічнага таварыства.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел старшыня Пружанскага раённага Савета дэпутатаў Мікалай Кудравец і віцэ-консул Расійскай Федэрацыі і кіраўнік Расійскага цэнтра навукі і культуры ў г.Брэст Юлія Сяменчанка. Яны адзначылі знакавасць падобных культурных праектаў для захавання гістарычнай спадчыны, міру і згоды паміж народамі. Аб агульнасці жыцця праваслаўнай царквы выказаўся святар храма святога благавернага князя Аляксанра Неўскага г.Пружаны Дзіянісій Папоў.

З невялікім канцэртам перад прысутнымі выступіў фальклорны гурт «Паўлінка» (кіраўнік Кацярына Гуга) дзіцячай школы мастацтваў імя Р.Р.Шырмы г.Пружаны.

Першую экскурсію па выставе «Шматаблічная Расія», на якой можна ўбачыць партрэты звычайных людзей, гарадскія пейзажы і розныя караявіды, правяла дырэкатар раённай бібліятэкі Таццяна Гуторкіна.

Далей мерапрыемства працягнула дыялогавая пляцоўка з удзелам сябраў Маладзёжнага парламента пры раённым Савеце дэпутатаў, прадстаўнікоў аддзелаў райвыканкама, работнікаў сферы культуры. Аб ўдзеле ў Сусветным фестывалі моладзі ў г.Сочы расказаў старшыня Маладзёжнага парламента Дзяніс Цямчык, які прадстаўляў Брэсцкую вобласць на форуме. Бібліятэкар Новазасімавіцкай сельскай бібліятэкі Наталля Каршункова распавяла аб адукацыйным праекце «Калабарацыя бібліятэк краін Садружнасці Незалежных Дзяржаў», у якім яна нядаўна ўдзельнічала. Мікалай Кудравец пазнаёміў моладзь з накірункамі супрацоўніцтва Пружаншчыны з рэгіёнамі Расіі, а Юлія Сяменчанка прэзентавала цікавыя выданні, якія расійскі бок падараваў бібліятэцы.

Таксама ўдзельнікі мерапрыемства пазнаёміліся з выставай «Зроблена ў Пружанах», якую раённая бібліятэка прымеркавала да Года якасці. Аб мясцовых брэндавых таварах, мясцінах і праекатах расказала загадчык аддзела абслугоўвання і інфармацыі бібліятэкі Юлія Лаўраш.

Завяршылася сустрэча ў ганчарнай майстэрні Пружанскага гарадскога Палаца культуры, дзе кераміст Віталь Раманоўскі правёў майстар-клас і пазнаёміў з выставай ганчарных работ.

Добавить комментарий