Дзень славянскай пісьменнасці і культуры

Дзень славянской пісьменнасці і культуры – свята, прымеркаванае да дня памяці святых роўнаапостальных Кірылы і Мяфодзія – братоў-манахаў з г.Салунь, асветнікаў, стваральнікаў славянскай азбукі.

Умоўнай датай з’яўлення славянскай пісьменнасці лічыцца 863 год, калі візантыйскі імператар накіраваў братоў у Маравію для пропаведзі славянам. Місіянеры стварылі першую славянскую азбуку і пераклалі богаслужэбныя кнігі на славянскую мову. Тым самым былі закладзены асновы славянскай пісьменнасці і культуры.

Вядома, што салунскімі братамі было створана дзве азбукі – «глаголіца» (не выкарыстоўваецца) і «кірыліца», якая атрымала шырокае распаўюджанне.

Дзень памяці святых Кірылы і Мяфодзія, які царква адзначае 24 мая, сталі святкаваць у Балгарыі ў ХІХ стагоддзі, а затым гэта традыцыя перайшла ў іншыя славянскія краіны.

Кірылічная пісьменнасць прыйшла на беларускія землі разам з хрысціянствам у Х ст. У 2022 годзе, які ў нашай рэспубліцы аб’яўлены Годам гістарычнай памяці, адзначаецца 1030-годдзе праваслаўя на нашай зямлі. Менавіта ў 992 годзе з’явілася першая епіскапская кафедра ў Полацку. Гэтай падзеі была прысвечана гутарка, якая прайшла напярэдадні ў Кляпацкай сельскай бібліятэцы. Перад чытачамі выступіў настаяцель мясцовага храма прападобнага Сергія Раданежскага Аляксандр Сень.

Добавить комментарий