Дзень праваслаўнай кнігі

Дзень праваслаўнай кнігі адзначаецца Рускай праваслаўнай царквой з 14 сакавіка 2010 года. Маскоўскі патрыярх Кірыл прапанаваў праводзіць такое свята менавіта ў гэты дзень ў гонар знакавай падзеі – выхаду першай у Расіі друкаванай кнігі выдаўца Івана Фёдарава «Апостал» 14 сакавіка (1 сакавіка – па юльянскаму календару) 1564 года.

Традыцыйна да гэтага дня прымеркавана адкрыццё кніжных кірмашоў і выстаў, а таксама правядзенне розных мерапрыемстваў маральнага зместу – рэлігійных чытанняў, канцэртаў духоўнай музыкі, сустрэч са святарамі і інш.

Да Дня праваслаўнай кнігі ў Ліноўскай сельскай бібліятэцы прайшла вечарына духоўнай паэзіі «Когда душа с душою говорит» з цыклу «Духовной радости сиянье».

На мерапрыемстве гучалі вершы класікаў і сучасных аўтараў аб міласэрнасці і шчасці, моцы слоў малітвы і любові да бліжняга, а таксама духоўныя спевы.

Настаяцель аранчыцкага храма Узвіжання Крыжа Гасподняга Аляксандр Мялешка, які прыняў удзел у духоўнай сустрэчы, адзначыў, што чытанне духоўнай літаратуры дазваляе задумацца над сапраўднымі каштоўнасцямі і захоўваць хрысціянскія запаветы.

Ліноўская сельская бібліятэка да Дня праваслаўнай кнігі таксама падрыхтавала кніжную выставу «Свет, идущий от мудрости».

Добавить комментарий