Дзень народнага адзінства адзначылі на Пружаншчыне

15 – 19 верасня 2021 года ва ўстановах культуры Пружанскага раёна прайшоў шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных дзяржаўнаму святу Рэспублікі Беларусь – Дню народнага адзінства, а таксама іншыя актыўнасці.

Так, у Ружанскім цэнтры культуры і вольнага часу адбыўся святочны канцэрт “Вместе мы сила”, у якім прынялі ўдзел мясцовыя творчыя калектывы і салісты.

Кляпацкі сельскі Дом культуры правёў бяседу “Связь времен и поколений”, на якой дзеці пазнаёміліся з гісторыяй свята, успомнілі Дзяржаўны гімн, паўдзельнічалі ў віктарыне пра нацыянальны характар беларусаў і гарады Брэсцкай вобласці. Да свята таксама была прымеркавана выстава народнай творчасці “Наш мир единый”.

Калазубскі сельскі клуб-бібліятэка запрасіў дзяцей на пазнавальную гадзіну “Мы разам, мы адзіны” і выставу “Мая Радзіма – Беларусь!”.

Інфармацыйная гадзіна “Наша сила – семья едина” адбылася ў Белавусаўшчынскай сельскай бібліятэцы. Юныя чытачы даведаліся аб падзеях ўз’яднання Заходняй Беларусі з БССР у 1939 годзе. Да свята ў бібліятэцы таксама была аформлена кніжная выстава.

Вучні і ўдзельнікі гурткоў аматарскай творчасці Новазасімавіцкага сельскага Дома культуры наведалі кіналекторый “Краіна, у якой я жыву”. Сярод удзельнікаў гуртка “Сувенирный мир”, прайшоў конкурс малюнка “Я і Беларусь”. Пасля падвядзення вынікаў конкурса яго ўдзельнікі наведалі этнаграфічны куток “Сялянскі побыт”.

Некалькі мерапрыемстваў адбылося ў Слабудцы. Сельскі Дом культуры правёў бяседу “Мы разам”, маладзёжную дыскатэку і віктарыну “До свиданья, лето красное, здравствуй, осень золотая!”. А сельская бібліятэка сабрала сяброў клуба “Слабудчанка” на вечар-настальгію “Там, за облаками, с “Самоцветами”. Падчас вечарыны яе ўдзельнікі ўспомнілі творчасць знакамітага вакальна-інструментальнага ансамбля.

Добавить комментарий