Дорыць радасць Новы год

Апошні тыдзень снежня заўсёды самая “гарачая” пара для работнікаў культуры. Штодня праходзяць навагоднія віншавальныя праграмы.

Так, у Мураўскім сельскім Доме культуры адбылося тэатралізаванае прадстаўленне для дзяцей “Новы год у падводным царстве”. Не толькі малыя, але і дарослыя атрымалі шмат станоўчых эмоцый і ўражанняў ад удзелу ў сапраўднай казцы, сустрэўшыся з Дзедам Марозам, Снягуркай, Марскім царом, Квакушамі, цёткай Непагаддзю, піратамі і залатымі рыбкамі.

Навагодні ранішнік “Вітаем, зімушка-зіма!” для мясцовых рабят і наведвальнікаў цэнтра дзіцяча-юнацкага турызму і краязнаўства Пружанскага раёна прайшоў у Рудніцкім сельскім клубе-бібліятэцы.

У Хараўскім сельскім клубе-бібліятэцы адбыўся ранішнік “Пад Новы год”.

Аўтаклуб сумесна з работнікамі Белавусаўшчынскага сельскага клуба-бібліятэкі правёў навагоднія ранішнікі “Тыгра выпраўляем, труса сустракаем” у аддзяленні дзённага знаходжання інвалідаў у пас.Сонечны і сацыяльна-педагагічным цэнтры, у абласной псіхіятрычнай бальніцы “Магілёўцы” і доме сямейнага тыпу ў г.Пружаны.

Работнікі Сухопальскага сельскага клуба-бібліятэкі падрыхтавалі навагодняе мерапрыемства для пацыентаў бальніцы сястрынскага догляду. Павіншавалі пажылых грамадзян намеснік старшыні Пружанскага райвыканкама Р.Супрыновіч і старшыня раённага аб’яднання арганізацый прафсаюзаў Т.Гаманчук.

Добавить комментарий