Добрыя сустрэчы

Падчас вясновых канікул у клубных установах раёна адбыліся цікавыя і карысныя сустрэчы.

Новазасімавіцкі сельскі Дом культуры запрасіў вясковых рабят пабавіць вольны час разам. Для хлопчыкаў і дзяўчынак работнікі ўстановы правялі віктарыну «Ці ведаеш ты закон?», а таксама спартландыю «Здароўе і спорт адзіныя».

У прышкольным лагеры Хараўской сярэдняй школы Калядзіцкі сельскі Дом кульутры і сельская бібліятэка зладзілі гутарку з элементамі гульні «Асноўны закон дзяржавы» і майстар-клас «Маляванне шарыкамі».

Душэўнай атрымалася вечарына «Паэты-землякі», якая прайшла ў Старавольскім сельскім клубе-бібліятэцы і была прымеркавана да 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Падчас мерапрыемства дзеці і дарослыя сустрэліся з вядомымі літаратарамі Пружаншчыны – Міколам Антаноўскім, сябрам Саюза пісьменнікаў Беларусі, і Валянцінай Слабадой. Паэты чыталі вершы, знаёмілі са сваім творчым шляхам, адказавалі на пытанні. М.Антаноўскі падараваў жадаючым экзэмпляры сваёй кнігі «Як ліст сярод лістоў…» з аўтарскім подпісам. Перад удзельнікамі таксама выступілі мясцовыя самадзейныя артысты.

Добавить комментарий