Дакраніся да «Вытокаў»

Праляцела лета. Наперадзе ў адпачыўшых рабят вучоба. Але іх чакае не толькі школа, але і ўстановы дадатковай адукацыі і культуры.

У жніўні праходзіў набор у гурткі, секцыі, студыі, аб’яднанні па інтарэсах, але гэта не позна зрабіць і ў верасні.

У Пружанскім гарадскім Палацы культры заўсёды гасцінна адчынены дзверы. Так, усіх жадаючых, у тым ліку дзяцей і падлеткаў, запрашае студыя дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва «Вытокі». З дапамогай прафесійных майстроў тут можна навучыцца аднаму з самых старажытных рамёстваў – саломапляценню. Ствараць прыгожыя рэчы з саломы можа любы чалавек, незалежна ад узросту і роду дзейнасці. Неабходна толькі цярпенне, фантазія і навыкі працы з гэтым прыродным матэрыялам, якія можна набыць у студыі «Вытокі». Кіраўнік студыі Святлана Іванаўна Тагіева на мінулым тыдні распавяла аб гэтым рабятам з гарадскіх школ.

Запрашаем у Пружанскі гарадскі Палац культуры, дзе можна дакрануцца да вытокаў беларускай народнай творчасці, навучыцца ствараць прыгажосць. Студыя дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва  «Вытокі» чакае вас!

Добавить комментарий