Чуць і бачыць прыгажосць

Напрыканцы навучалньага года ў сярэдняй школе № 1 г.Пружаны прайшоў Тыдзень музыкі.

Сярод іншых мерапрыемстваў адной з самых яркіх падзей стаў канцэрт вучняў дзіцячай школы мастацтваў імя Р.Р.Шырмы г.Пружаны. Перад школьнікамі выступілі юнакі і дзяўчаты, якія асвойваюць ігру на розных музычных інструментах – акардэоне, баяне, гітары, трубе, цымбалах.

Выдатныя выступленні маладых выканаўцаў не толькі садзейнічалі папулярызацыі сапраўднага мастацтва, але і паказалі, як можна з карысцю арганізаваць сваё жыццё.

Запрашаем у дзіцячую школу мастацтваў!

Добавить комментарий