Працягваецца добраўпарадкаванне воінскіх пахаванняў
На працягу чэрвеня – ліпеня 2021 года на пружанскіх гарадскіх (праваслаўных) могілках вялася ўстаноўка новых помнікаў на воінскіх пахаваннях.
На працягу чэрвеня – ліпеня 2021 года на пружанскіх гарадскіх (праваслаўных) могілках вялася ўстаноўка новых помнікаў на воінскіх пахаваннях.
На тэрыторыі Пружанскага раёна на дзяржаўным уліку знаходзіцца 71 воінскае пахаванне і пахаванне ахвяр войн.
Штогод за кошт раённага бюджэта, сродкаў, сабраных на суботніках, і спонсарскай дапамогі праводзяцца работы па добраўпарадкаванні памятных мясцін, звязаных з ваеннай гісторыяй.
1 жніўня 2021 г. каля магілы ахвяр фашызму ў Белавежскай пушчы адбыўся матынг, прысвечаны памяці мірных жыхароў, загінуўшых у пачатку Вялікай Айчыннай вайны.