Бібліятэкі запрасілі на Тыдзень роднай мовы

У шэрагу бібліятэк Пружанскай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя Тыдню роднай мовы. Іх асноўнай мэтай стала папулярызацыя беларускай мовы і пашырэнне сферы яе ўжывання ў маладзёжным асяроддзі.

Напрыклад, цэнтральную раённую бібліятэку імя Міколы Засіма наведалі вучні некалькіх гарадскіх школ і навучэнцы дзяржаўнага аграрна-тэхнічнага каледжа. Яны ўдзельнічалі ў інтэлектуальных гульнях «Роднае слова» і «Мова – скарб народа», рашалі арфаграфічныя задачы, разгадвалі рэбусы і крыжаванкі, займаліся перакладамі. А таксама рабяты даведаліся шмат цікавых фактаў пра родную мову, пашырылі свае веды.

Падчас Тыдня роднай мовы мерапрыемствы для дзяцей і падлеткаў таксама прайшлі ў Новазасімавіцкай і Кляпацкай сельскіх бібліятэках.

Добавить комментарий