Бібліятэкі Пружаншчыны – сярод лепшых у вобласці!

19 – 20 жніўня 2021 года на базе Баранавіцкай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Яна Чачота ў вёсцы Новая Мыш прайшоў міжрэгіянальны “круглы стол” “Метадычная служба рэгіянальных публічных бібліятэк у сучасных умовах” для дырэктараў бібліятэк і загадчыкаў аддзелаў бібліятэчнага маркетынгу цэнтральных раённых (гарадскіх) бібліятэк.

Падчас мерапрыемства супрацоўнікі бібліятэк абмяняліся вопытам работы мэтадычных служб, наведалі Мірскую і Гарадзішчанскую публічныя бібліятэкі, прайшлі турыстычным маршрутам памяці “Колдычаўскі лагер смерці” .

У завяршэнні работы “круглага стала” былі падведзены вынікі абласных тураў шэрагу рэспубліканскіх конкурсаў. Дзяржаўная ўстанова культуры “Пружанская цэнтралізаваная бібліятэчная сітэма” – у ліку пераможцаў.

Дыпломам І-й ступені ў намінацыі “За пошукавую і даследчую працу” абласнога тура ХХІХ рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры” ўзнагароджана Ліноўская сельская бібліятэка (загадчык Алена Мікалаеўна Антончык) за даследаванне матэрыялаў па гісторыі Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі Ліноўскага сельсавета.

У конкурсе “Бібліятэка – цэнтр духоўнай асветы і выхавання” падзякай начальніка ўпраўлення культуры Брэсцкага аблвыканкама за папулярызацыю духоўна-праваслаўнай спадчыны ў Пружанскім раёне адзначана Пружанская цэнтральная раённая бібліятэка імя Міколы Засіма (дырэктар Таццяна Рыгораўна Гуторкіна).

Падрабязней тут

Добавить комментарий