Бібліятэка: прававая абарона і асвета

Такую назву меў семінар для работнікаў бібліятэчнай сістэмы, які 15 сакавіка прайшоў у Пружанскай цэнтральнай раённай бібліятэцы імя М.Засіма.

Падчас сустрэчы загадчык аддзелам бібліятэчнага маркетынгу раённай бібліятэкі Інэса Кетрык пазнаёміла прысутных з сучаснымі формамі і метадамі працы бібліятэк па прававым выхаванні. Намеснік дырэктара цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы Вольга Аляксеева і загадчык Кляпацкай сельскай бібліятэкай Наталля Місюля распавялі аб новых інтэрактыўных тэхналогіях, якія можна выкарыстоўваць пры правядзенні тэматычных мерапрыемстваў для дзяцей і падлеткаў.

У on-line-рэжыме сваім вопытам работы з моладдзю падзялілася бібліёграф абласной універсальнай навуковай бібліятэкі імя С.Тарайгырава (г.Паўладар, Рэспубліка Казахстан) Аляксандра Бялова, а супрацоўнікі Рэгіянальнага цэнтра прававой інфармацыі Брэсцкай вобласці Аляксандр Ляўчук і Вольга Пашкевіч выступілі па тэме “ПЦПІ у бібліятэцы: робім прававыя веды даступнымі для кожнага”.

Завяршыўся семінар прававой гульнёй “Знаўцы Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь”, распрацаванай раённай бібліятэкай імя М.Засіма, якую бібліятэкі сістэмы могуць выкарыстоўваць у практыцы сваёй работы.

Добавить комментарий