Для таго, каб чытач знайшоў сваю кнігу, зацікавіўся літаратурай, адчуў неабходнасць наведаць бібліятэку, патрэбна выхоўваць павагу і любоў да друкаванага слова.
Шмат увагі гэтай справе ўдзяляе Пружанская гарадская бібліятэка.
З мэтай папулярызацыі культуры мастацкага слова і пашырэння кола чытачоў бібліятэкары на працягу тыдня правялі некалькі мерапрыемстваў для розных узроставых катэгорый.
Так, работнікі культуры завіталі ў сярэднюю школу № 5. На класнай гадзіне ў пятым класе яны зрабілі бібліяграфічны агляд “Цікавыя кнігі Янкі Маўра”, а з удзельнікамі дзіцячага клуба “Лесавік” правялі гутарку “Рабятам аб сабаках”.
Акрамя таго ўстанова правяла акцыю “Лібмоб” пад назвай “Як прайсці ў бібліятэку?”. Юныя чытачы расказалі аб месцы знаходжання бібліятэкі і прапанавалі ўсім наведаць яе, каб далучыцца да чытання. Падрабязней тут: https://vk.com/club194610387?z=video-194610387_456239366%2F17bab422f763f171c8%2Fpl_wall_-194610387
Для бацькоў розных груп дзіцячага сада № 5 прайшло некалькі гутарак на тэму “Роля кнігі ў выхаванні дзяцей”, падчас якіх абмяркоўваліся важнасць чытання і развіцця пазнавальнай цікаўнасці ў дзяцей.
Прыходзьце ў бібліятэку!