Бібліятэка ў Белавусаўшчыне запрашае дарослых і дзяцей

Пастаянна запрашае на разнастайныя сустрэчы сельская бібліятэка ў аграгарадку Белавусаўшчына.

Для аматараў творчасці легендарнага маэстра Мусліма Магамаева бібліятэкар Марыя Рудзіч правяла літаратурна-музычную вечарыну “Адданы Арфей”. Яна была прысвечана 80-годдзю з дня нараджэння народнага артыста СССР. На мерапрыемстве гучалі песні вядомага выканаўцы, цікавыя факты з яго жыцця і творчай біяграфіі. Удзельнікі мерапрыемства падзяліліся думкамі аб значэнні ўнёску спевака ў сусветную музычную спадчыну.

Таксама бібліятэкар звяртае ўвагу на патрыятычнае выхаванне маладога пакалення. Яна правяла для дзяцей ўрок памяці “Памяць і боль беларускай зямлі”. Хлопчыкі і дзяўчынкі пачулі звесткі аб перыядзе Вялікай Айчыннай вайны і выпрабаваннях, якія выпалі на долю нашых продкаў: карных аперацыях, канцлагерах, гета, спаленых вёсках. Прысутныя не абышлі ўвагай і такія акуальныя тэмы як расследаванне фактаў генацыду беларускага народа, працу па захаванні памяці аб падзеях мінулага, праўдзівае асвятленне гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, міралюбівую палітыку Рэспублікі Беларусь.

Добавить комментарий