Бацькоўскі сход у Ружанскай дзіцячай школе мастацтваў

У дзяржаўнай установе адукацыі “Ружанская дзіцячая школа мастацтваў” нядаўна адбыўся бацькоўскі сход.

Настаўнікі выступілі перад бацькамі са справаздачай аб выніках вучэбна-выхаваўчай работы ўстановы, расказалі аб запланаваных мерапрыемствах і магчымасці ўдзелу дзяцей у розных фестывалях і конкурсах.

Юныя музыканты прадставілі бацькам, педагогам і сябрам невялікія міні-канцэрты, на якіх прадэманстравалі свае дасягненні па асвойванні розных музычных інструментаў.

Добавить комментарий