Знаёміліся з Асноўным Законам дзяржавы

На працягу некалькіх дзён установы культуры раёна праводзілі разнастайныя мерапрыемствы, прымеркаваныя да Дня Канстытуцыі.

Продолжить чтениеЗнаёміліся з Асноўным Законам дзяржавы

У прыярытэце — здаровы лад жыцця

Праект па папулярызацыі здаровага ладу жыцця “Хай заўседы будзе заўтра”, які рэалізуюць установы культуры Пружанскага раёна, працягваецца.

Продолжить чтениеУ прыярытэце — здаровы лад жыцця

Мы – грамадзяне Беларусі!

Па традыцыі ў Дзень Канстытуцыі праходзіць рэспубліканская акцыя “Мы – грамадзяне Беларусі!”. Гэты год не стаў выключэннем. 15 сакавіка ў вялікай зале Пружанскага райвыканкама адбылася святочная цырымонія па ўручэнні пашпартаў маладым грамадзянам краіны. Ва ўрачыстай атмасферы галоўныя асабістыя дакументы пружанскім юнакам і дзяўчатам уручылі старшыня райвыканкама Юрый Юр’евіч Бісун і пракурор раёна Аляксандр Міхайлавіч Вярбіцкі. Яны павіншавалі моладзь з гэтай знакавай падзеяй у іх жыцці і дзяржаўным святам.

Продолжить чтениеМы – грамадзяне Беларусі!

Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь

15 сакавіка – гэта асаблівая дата ў нашай гісторыі. Напярэдадні дзяржаўнага свята – Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь ўстановы культуры правялі шэраг мерапрыемстваў.

Продолжить чтениеДзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь

Свята струнна-народнага аддзяленя школы мастацтваў

12 сакавіка на струнна-народным аддзяленні дзіцячай школы мастацтваў імя Р.Р.Шырмы г.Пружаны адбылася вечарына “Пасвячэнне ў юныя музыканты”.

Продолжить чтениеСвята струнна-народнага аддзяленя школы мастацтваў

Выстава юных рукадзельніц у Клепачах

Кляпацкі сельскі Дом культуры правёў дзіцячы конкурс “Чароўны бісер”. У ім прынялі ўдзел сем дзяўчынак, якія наведваюць ва ўстанове гурток дэкаратыўна-прыкладной творчасці “Рукадзельніца”. Маленькія майстрыхі прадставілі па некалькі ўласных работ з бісеру ў тэхніках “пляценне на дроце” і “пляценне на лёсцы”.

Продолжить чтениеВыстава юных рукадзельніц у Клепачах

Дзень праваслаўнай кнігі

Дзень праваслаўнай кнігі адзначаецца Рускай праваслаўнай царквой з 14 сакавіка 2010 года. Маскоўскі патрыярх Кірыл прапанаваў праводзіць такое свята менавіта ў гэты дзень ў гонар знакавай падзеі – выхаду першай у Расіі друкаванай кнігі выдаўца Івана Фёдарава «Апостал» 14 сакавіка (1 сакавіка – па юльянскаму календару) 1564 года.

Продолжить чтениеДзень праваслаўнай кнігі

“ЭкспІрыментус” працягваецца

У музеі-сядзібе “Пружанскі палацык” працягвае дзейнічаць выстава “ЭкспІрыментус” – незвычайная інтэрактыўная выстава прыбораў і прылад, якія дэманструюць фізічны бок разнастайных і дзіўных па прыгажосці з’яў, дзякуючы якім наведвальнікі становяцца даследчыкамі свету навукі. Да экспанатаў можна дакранацца, круціць іх, націскаць, самастойна праводзіць разнастайныя эксперыменты. Яны дэманструюць законы фізікі, прыродныя з’явы, аптычныя ілюзіі, прынцыпы працы тэхнічных прылад. На выставе прадстаўлены такія рэчы, як хвалевы маятнік, шар-плазма, мост да Вінчы, маятнік Ньютона, трансформер Тэслы, рычаг Архімеда, трубафон, магнітны мост і інш.

Продолжить чтение“ЭкспІрыментус” працягваецца

Падзяка ад гледачоў

На адрас аддзела культуры Пружанскага райвыканкама прыйшоў ліст наступнага зместу (прыводзім на мове арыгінала):

«Самый прекрасный весенний праздник – это, безусловно, День 8 марта. Этот день согрет лучами солнца, женскими улыбками, украшен множеством цветов.

Продолжить чтениеПадзяка ад гледачоў

Беражы здароўе з маладых гадоў!

На Пружаншчыне працягваецца рэалізацыя аздараўленчага праекта “Хай заўседы будзе заўтра”. Клубныя ўстановы рэгулярна звяртаюць ўвагу на прафілактыку шкодных звычак і прапаганду здароўя.

Продолжить чтениеБеражы здароўе з маладых гадоў!

Прыгажосць сваімі рукамі

У першыя дні сакавіка ў Пружанскім гарадскім Палацы культуры было шматлюдна – студыя дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва «Вытокі» (кір. Святлана Тагіева) і ўзорная студыя «Шклінка-маляванка» (кір. Вера Волчык) запрасілі дзяцей на майстар-класы.

Продолжить чтениеПрыгажосць сваімі рукамі

Разам – да поспехаў!

У студзені 2022 года вучні Ліноўскай дзіцячай школы мастацтваў прынялі ўдзел у Міжнародным фестывалі «Мы вместе», які праводзіўся ў г.Брэст.

Лаўрэатамі 2-й ступені сталі вучань па класу домры Аляксей Шаўцоў і ансамбль дамрыстаў «Радужные нотки».

Да паспяховага выступлення юных музыкантаў з Лінова падрыхтавалі настаўнік Марына Уладзіміраўна Пстыга і канцэртмайстар Галіна Іванаўна Малясава.

Жадаем новых поспехаў!

Продолжить чтениеРазам – да поспехаў!