Ансамбль “Music Time” выступіў у Новых Засімавічах

На мінулым тыдні на сцэне Новазасімавіцкай дзіцячай школы мастацтваў з канцэртнай праграмай выступіў ансамбль Брэсцкай абласной філармоніі “Music Time” (мастацкі кіраўнік Святлана Жыліч (акардэон)).

Разам з вядучым канцэрта Яўгенам Філіновічам гледачы адправіліся ў захапляльнае музычнае падарожжа па краінах і кантынентах. У займальнай форме юныя слухачы пазнаёміліся з музычнай культурай розных народаў, пачулі вядомыя эстрадныя мелодыі і любімыя песні ў новых аранжыроўках. Рабяты не толькі далучыліся да чароўнага свету музыкі, але сталі ўдзельнікамі ўсяго, што адбывалася нас сцэне.

Майстэрства і віртуознасць, эмоцыі і харызма брэсцкіх музыкантаў не аставілі нікога раўнадушным. Ансамбль “Music Time” стварыў сапраўдане свята для ўсіх, хто завітаў на канцэрт у Новазасімавіцкую дзіцячую школу мастацтваў.

 

Добавить комментарий