Анонс кінапаказаў у «Спадарожніку»

Кінатэатр «Спадарожнік» прапануе ўсім жадаючым наведаць вялікую залу і паглядзець мастацкія кінастужкі для розных узростаў і густаў.

Кошт кінасеанса ад 5 рублёў 40 капеек до 6 рублёў 50 капеек.

Даведкі па тэлефоне: 35908.

З 23 лютага кінатэатр запрашае на наступныя фільмы:

 

“Непаслухмяная” (эратычная драма)

з 14 лютага

Будучы эколаг Эля крытыкуе будаўнічы праект забудовы лесапарку, які прапануе бізнесмен Мацвей. Мужчына, заінтрыгаваны самаўпэўненасцю дзяўчыны, прапануе ёй пары: 7 рамантычных спатканняў па яго правілах. Калі пасля гэтага Эля вырашыць аставіць Мацвея, ён адмовіцца аб свайго будаўнічага праекту.

Снежная каралева. Размарозка (мультфільм)

з 16 лютага

Гарэзлівая і смелая чараўніца Айла, дачка Снежнай Каралевы, выпадкова вызваляе Ледзяных Духаў. Цяпер, каб выратаваць свет ад вечнай зімы, Айла павінна знайсці Кая і Герду, сабраць каманду верных сяброў і навучыцца валодаць магіяй. Разам іх чакаюць неверагодныя прыгоды!

 

Закляцце. Першае прычасце (хорар)

з 16 лютага

1980-я гады. Вечарам Сара і кампанія падлеткаў ідуць у начны клуб. Па дарозе дамоў сябры сустракаюць маленькую дзяўчынку з лялькай, апранутую ў старамодную сукенку для першага прычасця. Сара яшчэ не ведае гарадскую легенду аб дзяўчынцы-прывідзе, якая помсціць усім, каго сустракае на шляху.

 

Асцярыкс і Абялікс. Паднябесная (камедыя, прыгоды, сямейны)

з 16 лютага

У 50 г. да н.э. ў Кітаі адбываецца пераварот, з-за якога прынцэса Сюан-дзі ўцякае ў Галію і звяртаецца да Асцярыкса і Абялікса за дапамогай у вызваленні сваёй краіны. Разам яны адпраўляюцца ў Кітай, туды ж накіроўваецца Юлій Цэзар.

 

Рок дог 3: Бітва за біт (анімацыя)

з 23 лютага

Усе захапляюцца новым музычным шоу “Бітва за біт”. Боўдзі не падзяляе такіх уражанняў. Пасля таго, як прапаў адзін з вядучых конкурсу рокер Белы Кот Ангус, Боўдзі прапаноўваюць стаць настаўнікам маладога гурту, які мала ведае аб рок-н-роле. Даведайцеся, як Боўдзі з сябрамі справіцца з сітуацыяй.

 

“Муміёшкі” (мультфільм, камедыя, сямейны)

з 23 лютага

Егіпецскія муміі жывуць пад зямлёй у сакрэтным месцы, якое з’яўляецца адлюстраваннем горада Старажытнага Егіпта. Тры муміі – прынцэса, былы павозны і яго брат з хатнім кракадзілам незвычайна трапляюць у сучасны Лондан, дзе спрабуюць знайсці старадўняе кальцо, выкрадезенае археолагам Карнабі.

 

Рыцар ценяў (фэнтазі, баявік, камедыя)

з 23 лютага

Чараўнік Пу Сунлін – паляўнічы на ведзьмароў з іншых вымярэнняў. Ён жыве на гары разам з памочнікамі-гоблінамі. Дапамагаючы схапіць злоздзея Пу сустракае небяспечнага суперніка – магутную вядзьмарку, якая забірае душы дзяўчат, абяцаючы ім вечную прыгажосць. Пу ўступае ў барацьбу. Ён не прывык адступаць!

Чалавек-мурашка і Аса. Квантаманія (баявік, фантастыка, трылер, камедыя)

з 2 сакавіка

Фільм аб прыгодах дробнага злачынцы Скота Лэнга, які, атрымаўшы незвычайны касцюм чалавека-мурашкі, разам з напарніцай Хоўп ван Дайн, дачкой вядомага фізіка і энтамолага, выратоўваюць свет ад пагрозы.

 

Нюрнберг (гістарычны, драма, ваенны, трылер)

з 2 сакавіка

У 1945 г. у Нюрнбергу праходзіў Міжнародны ваенны трыбунал. На суд з’ехалася шмат людзей – журналісты, адвакаты, перакладчыкі, сведкі і інш. Сярод іх – Ігар Волгін, удзельнік вайны, перакладчык у складзе савецкай дэлегацыі. У горадзе ён сустрэне рускую дзяўчыну Лену і пакахае яе.

 

Беспрынцыповыя ў вёсцы (камедыя)

з 2 сакавіка

Генералу Хадзякову споўнілася 60 год. Ён вырашае адзначыць юбілей не ў Патрыках, а ў сапраўднай рускай вёсцы – са святочным сталом, спевамі, лазняй, рыбалкай. Запрошана шмат гасцей, але ўсё ідзе не па плану. Жыхары Патрыкаў настройваюць супраць сябе вяскоўцаў, сварацца паміж сабой і застаюцца без даброт.

 

Найвялікшы дэтэктыў-павук (анімацыя)

з 2 сакавіка

Інспектар Сан – найвялікшы дэтэктыў-павук у свеце насякомых. Яго кемлівасці, неардынарнасці і бездакорнаму стылю можа пазайздросціць любы сышчык. Пасля таго, як быў схоплены яго закляты вораг Чырвоная Саранча, герой накіроўваецца на адпачынак. Па дарозе яму трапляе самая загадкавая справа ў жыцці, якую неабходна раскрыць.

 

Добавить комментарий