Адзначылі таленавітых

З 1 па 10 лютага 2024 года ў г.Ліда адбыўся VI Міжнародны конкурс мастацтваў «Ключ да таленту». Ён праводзіўся пад эгідай грамадскіх аб’яднанняў «Беларускі саюз музычных дзеячаў» і «Беларуская асацыяцыя духавых аркестраў і ансамбляў».

За званне лепшых на конкурсе спаборнічалі таленавітыя і творчыя юнакі і дзяўчаты з розных краін.

Высокія вынікі паказалі вучні дзяржаўнай установы адукацыі «Новазасімавіцкая дзіцячая школа мастацтваў».

У групе 11 – 12 год (фартэпіяна) званне Лаўрэатаў II ступені атрымалі Ганна Валюшка і Аляксандра Базыльян, якіх падрыхтавала настаўнік Таццяна Яўстраценка.

У групе 11 – 12 год (скрыпка) Кірыл Літвінчук быў узнагароджаны Дыпломам II cтупені. У намінацыі «Інструментальнае выканальніцтва» ва ўзроставай катэгорыі 11 – 12 год скрыпічны ансамбль «Экспромт» у складзе Дар’і Кот і Ксеніі Клім стаў Дыпламантам II ступені. Гэтых вучняў падрыхтавалі настаўнік Дзіна Сідарава і канцэртмайстар Таццяна Яўстраценка.

Віншуем вучняў і настаўнікаў, жадаем натхнення і дасягнення новых творчых вяршынь!

Добавить комментарий