Адпачывай з розумам

Падчас вясенніх канікул клубныя ўстановы прапанавалі шмат заняткаў для дзяцей і падлеткаў, моладзі і людзей сталага ўзросту.

У рамках акцыі “Карысныя канікулы” ў Шаняўскім сельскім клубе-бібліятэцы прайшла гульнявая праграма “Вітаем канікулы!”.

Гульнявой праграмай “Сумна не будзе” пачаў дзіцячы вясенні адпачынак Ружанскі цэнтр культуры і вольнага часу.

Сухопальскі сельскі клуб-бібліятэка зладзіў гульнявую праграму “Квітней, Зямля!”.

Мокраўскі сельскі Дом культуры правёў дзіцячую дыскатэку.

У Калазубскім сельскім клубе-бібліятэцы апошні сакавіцкі тыдзень пачаўся гульнявой праграмай “Ура! Канікулы!”. Рабяты паўдзельнічалі ў разнайных конкурсах і паслухалі пазнавальную інфармацыю: настаяцель варанілавіцкага храма Мікалай Машлякевіч расказаў дзецям пра святых Кірылу і Мяфодзія – стваральнікаў славянскай азбукі. Ва ўстанове пачалі рыхтавацца да Вялікадня – для хлопчыкаў і дзяўчынак адбыўся майстар-клас па вырабу падарункаў да хрысціянскага свята.

Не забыліся і пра дарослых. У Новазасімавіцкі сельскім Доме культуры аматарскае аб’яднанне “Сябрына” зладзіла інтэлектуальную гульню-віктарыну “Што? Дзе? Калі?”, на якой дарослыя наведвальнікі ўстановы памерыліся ведамі ў розных галінах.

Добавить комментарий