Аб здароўі і прыродзе трэба клапаціцца

Падчас канікул работнікі культуры правялі мерапрыемствы па папулярызацыі здаровага ладу жыцця, бяспечных паводзін і экалагічнаму выхаванню.

Мураўскі сельскі Дом культуры запрасіў дзяцей і падлеткаў на пазнавальную гутарку “Той, хто паліць тытунь, той сам сабе вораг” і спартыўныя спаборніцтвы “Спорт – умова здароўя”.Шмат станоўчых эмоцый атрымалі дзеці, якія ўдзельнічалі ў спартландыі ў Новазасімавіцкім сельскім Доме культуры.Захаванню навакольнага асяроддзя і здароўя ўдзяліў увагу Навасёлкаўскі сельскі Дом культуры.

Ва ўстанове для дзіцячай аўдыторыі былі праведзены віктарына “Гоман птушак”, вусны часопіс “Зямля – планета людзей”, дыспут “Быць здаровым модна!” і гульнявая праграма “Усмешкі і смех – гэта для ўсіх”.Гульнявая праграма “Вясёлы ўрок здароўя” адбылася ў Роўбіцкім сельскім клубе-бібліятэцы.У Ружанскім цэнтры культуры і вольнага часу рабяты завіталі на гульнявую праграму “Як стаць нехварэйкай”.

Спартыўна-забаўляльнае мерапрыемства “Няма калі сумаваць” правялі работнікі Шарашоўскага цэнтра культуры і вольнага часу. На бяспецы засяродзіў увагу Калазубскі сельскі клуб-бібліятэка. Падчас канікул ва ўстанове прайшла віктарына “Азбуку дарожную ведаць кожнаму патрэбна”. Дзеці разам з вядучымі ўспомнілі правілы дарожнага руху і паводзін на вуліцы, у грамадскім транспарце. У канцы сустрэчы дзеці атрымалі флікеры і брашуры “Білет у бяспечнае жыццё”. Да Міжнароднага дня птушак гадзіну загадак “Птушак чароўных чарада” правёў Хараўскі сельскі клуб-бібліятэка.Экалагічная акцыя па высаджванні дрэўцаў адбылася ў Старавольскім сельскім клубе-бібліятэцы.

Добавить комментарий