Аўтаклуб віншуе юбіляраў

Добрай традыцыяй аўтаклуба стала віншаванне юбіляраў – ветэранаў, якія шмат гадоў аддалі працы ў сферы культуры.

Так, 26 жніўня з пазітыўным настроем і шчырымі пажаданнямі аўтаклуб завітаў да былых загадчыц сельскіх клубаў Зінаіды Іванаўны Казакевіч (в.Хвалава) і Галіны Іванаўны Біцюк (аг.Шчарчова), а таксама былога мастацкага кіраўніка Крыніцкага сельскага Дома культуры Алы Васільеўны Клюкач (в.Белы Лясок). Для кожнай з імянінніц быў падрыхтаваны міні-канцэрт з песеннымі і танцавальнымі нумарамі, вершамі і жартамі. Не абышлося і без памятных падарункаў.

Эстафета юбілейных падарожжаў аўтаклуба працягваецца!

Добавить комментарий