У чытальнай зале Пружанскай раённай дзіцячай бібліятэкі імя А.Лось адкрылася выстава работ удзельнікаў V раённага мастацкага конкурсу імя Алены Лось на тэму «Зямля бацькоў – мая зямля».
На конкурс, які праводзіўся з 1 лютага па 31 сакавіка 2023 г., быў прадстаўлены 41 дзіцячы твор. Сярод іх – малюнкі вучняў дзіцячай школы мастацтваў імя Р.Р.Шырмы г.Пружаны, Шарашоўскай дзіцячай школы мастацтваў, Ружанскага шматпрофільнага цэнтра па робоце з дзецьмі і моладдзю, узорнай студыі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва «Шклінка-маляванка» Пружанскага гарадскога Палаца культуры, Цэнтра творчасці і развіцця «Вяршыня» (г.Пружаны), гарадскіх устаноў адукацыі і інш. Юныя мастакі адлюстравалі ў сваіх работах знакавыя мясціны роднага краю, архітэктурныя і прыродныя пейзажы.
Запрашаем наведаць выставу юных мастакоў «Зямля бацькоў – мая зямля» ў Пружанскай раённай дзіцячай бібліятэцы імя Алены Лось.