Званы Хатыні ў нашым сэрцы

У дзень смутку і жалобы – дзень хатынскай трагедыі – па ўсёй Беларусі прайшлі памятныя мерапрыемствы, падчас якіх успаміналі ахвяр Вялікай Айчыннай вайны.

Пружаншчыну таксама не абмінулі гора і пакуты ваеннага ліхалецця. Згодна новым дазеным, фашысцкія акупанты знішчылі на тэрыторыі раёна 134 населеныя пункты, 43 з якіх не аднавіліся, замучылі і забілі каля 20 тысяч чалавек. Гэтыя жудасныя лічбы адгукаюцца болем у сэрцах сучаснікаў.

Аб фактах сапраўднага генацыду беларускага народа пастаянна нагадваюць нам шматлікія пахаванні ваенных часоў і памятныя знакі. Каля многіх з іх 22 сакавіка прайшлі мерапрыемствы.

Так, каля помніка ахвярам фашызму ў в.Казлы, дзе пахаваны мясцовыя жыхары, растраляныя 17 ліпеня 1942 г., з удзелам работнікаў Мокраўскага сельскага Дома культуры прайшоў мітынг “Дарогамі спаленых вёсак”.

Ушанаваць памяць загінуўшых да брацкай магілы ў аг.Вялікае Сяло прыйшлі вяскоўцы, якія разам з работнікамі мясцовага Дома культуры ўспомнілі аб падзеях вайны.

Мітынг-рэквіем “Лампадка памяці” прайшоў таксама каля брацкай магілы ў аг.Сухопаль.

“Звоняць званы Хатыні” – такую назву мела мерапремства, якое адбылося каля памятнага знаку загінуўшым землякам у аг.Шані. У ім прыняў удзел сельскі клуб-бібліятэка.

Жалобны мітынг “Хатынь: сімвал вечнага сутку” падрыхтаваў Шарашоўскі цэнтр культуры і вольнага часу. Жыхары пасёлка сабраліся, каб ушанаваць памяць землякоў, якія загінулі ад рук фашыстаў у снежні 1941 г. каля магілы ахвяр выйны.

Мітынг, прысвечаны 80-годдзю Хатынскай трагедыі, прайшоў пры ўдзеле работнікаў Ліноўскага сельскага Дома культуры каля мемарыяла загінуўшым землякам у в.Аранчыцы.

Старавольскі сельскі клуб-бібліятэка ўсклаў кветкі да брацкай магілы ў аграгарадку і нагадаў прысутным аб стратах Беларусі ў час вайны.

Разам з прадстаўнікамі іншых устаноў і арганізацый работнікі Ружанскага цэнтра культуры і вольнага часу прысутнічалі на мітынгу каля пахавання ахвяр фашызму ў Байках – вёсцы, якая 22 студзеня 1944 г. падзяліла лёс Хатыні.

Ва ўсіх гэтых мерапрыемствах прынялі ўдзел прадстаўнікі сельвыканкамаў, арганізацый, рэлігійных канфесій, вучні, моладзь, вайскоўцы і мясцовая грамадскасць.

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий